Беларуса асудзяць за ўкушаны палец расійскага паліцыянта

Нашага суайчынніка вінавацяць ў нападзе на прадстаўніка ўлады. Як паведамляе сайт "Столица на Онего", у лютым 30-гадовы беларус пасварыўся са сваёй сужыцелькай у Карэліі. Жанчына выклікала міліцыю. Аднак нават праваахоўнікі не маглі суцішыць скандаліста. Мужчына стаў пхаць аднаго паліцыянтаў, парваў яму форму, а затым укусіў за палец рукі.