Беларусь трапіла ў спіс з 14 краін, чые ўрады беспакарана душаць нязгодных

Прадстаўніца ЗША Эйлін Чэмберлен-Донах'ю выказала занепакоенасць задушэннем мірных пратэстаў "у некаторых краінах свету". На яе думку, якую перадае БелаПАН, "урады павінны прыцягвацца да адказнасці за парушэнне фундаментальных свабодаў" сваіх грамадзян — такіх, як свабода сходаў, выказвання думак, сумлення і слова. 


Чэмберлен-Донах'ю зачытала спіс краін, дзе, на думку ЗША, кепская сітуацыя з правамі чалавека. У спіс трапіла Беларусь, а таксама Бахрэйн, Бірма, Венесуэла, Зімбабвэ, Іран, Емен, Кітай, КНДР, Куба, Лівія, Сірыя, Судан і Шры-Ланка.


Як прыклад беспакараных рэпрэсій прадстаўніца ЗША згадала суды над кандыдатамі ў прэзідэнты і ўдзельнікамі Плошчы. Пры гэтым судовыя працэсы, па словах Чэмберлен-Донах'ю, не адпавядалі мінімальным стандартам сумленнай і незалежнай судовай сістэмы.