Беларусь трапіла ў лік "новых ворагаў інтэрнэту"
Міжнародная праваабарончая арганізацыя "Рэпарцёры бяз межаў" апублікавала сёння даклад, прысвечаны свабодзе ў інтэрнэце.
Беларусь і Бахрэйн названыя "новымі ворагамі" Сеціва. У лік краін, дзе, на думку складальнікаў дакладу, найбольш жорстка абмяжоўваецца інтэрнэт, увайшлі таксама М'янма, Кітай, Куба, Іран, Паўночная Карэя, Саудаўская Аравія, Сірыя, Туркменістан, Узбекістан і В'етнам, паведамляе РІА "Новости".
Нагадаем, што 12 сакавіка ў свеце адзначаецца Дзень свабоды слова ў інтэрнэце.
Фота: i.obozrevatel.ua