Бацьку Насты Палажанкі сёння чакае аперацыя на сэрцы

Разам з Палажанкай судзяць экс-кандыдатаў у прэзідэнты Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі, а таксама Андрэй Дзмітрыеў, Аляксандр Фядута і Сяргей Вазняк. 


Уладзімір Палажанка да абеда 5 мая прысутнічаў у зале суда, нагадвае nn.by. На перапынку ён паехаў на працу. Там Палажанка самлеў і яго забрала "хуткая дапамога". У бальніцы паставілі дыягназ: сардэчны прыступ.


Дактары пастанавілі зрабіць аперацыю, але адклалі яе на пасля святаў.