Баранавіцкі гарвыканкам не паведаміў, што дазволіў сённяшні пікет

Не дазволена правядзенне пікетаў у ажыўленых месцах, але можна праводзіць акцыю пратэсту ў старым парку горада. Аднак, гарвыканкам не паведаміў заяўнікам пікету аб сваім рашэнні.

Арганізатар пікетаў Вячаслаў Болбат, не дачакаўшыся пісьмовага адказу, звярнуўся да супрацоўніка ідэалагічнага аддзела гарвыканкама Сяргея Пузікава. Высветлілася, што яшчэ 7 чэрвеня гарвыканкам накіраваў сваё рашэнне на няправільны адрас, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Нагадаем, што мэтай пікетаў з’яўляецца выказванне пратэсту ў сувязі з рэзкім паніжэннем узроўню жыцця жыхароў Беларусі ў выніку дэвальвацыі беларускага рубля, падвышэння коштаў на тавары і паслугі.