Анатоль Цімашчук: БАТЭ ― арганізаваная каманда з няўступлівымі гульцамі
Паўабаронца “Баварыі” сказаў, што ведае, да каго прыехаў, і прыгадаў, як 4 гады таму гуляў супраць БАТЭ ў складзе “Зеніта” з Санкт-Пецярбурга.
“На выездзе БАТЭ гуляе больш кампактна, арганізавана, чым дома, ― заўважыў Цімашчук. ― Дома каманда раскрываецца, ідзе наперад і паказвае зусім іншую гульню. Сачу за тым, як БАТЭ развіваецца, мне цікава і я лічу, што гэтая каманда ідзе правільным шляхам”.
У якасці ілюстрацыі гэтага прынцыпу Цімашчук нагадаў журналістам, як 4 гады таму гуляў з БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў у складзе піцерскага “Зеніта”.
“Тады ў Санкт-Пецербурзе мы згулялі з БАТЭ ўнічыю, а тут, у Мінску, атрымалі перамогу, хаця і вельмі цяжкую”.
Спачатку Цімашчук распавёў пра сваё стаўленне да БАТЭ па-руску, а пасля ― па-нямецку, чым выклікаў радасны рогат сярод нямецкіх журналістаў.