Алесь Бяляцкі застаецца пад вартай
Такое рашэнне прынятае па выніках яго допыту ў Дэпартаменце фінансавых расследаванняў.
Як паведаміла БелаПАН праваабаронца Таццяна Равяка, каля 18.00 жонцы Бяляцкага Наталлі патэлефанавалі і сказалі падрыхтаваць і прывезці ў ДФР перадачу. Да гэтага кіраўніка незарэгістраванага праваабарончага цэнтру “Вясна” дапытвалі болей за чатыры гадзіны.
Тэрмін яго знаходжання пад вартай пакуль невядомы. Нагадаем, што Алеся Бяляцкага затрымалі ўчора ўвечары ў Мінску. На яго кватэры і лецішчы зладзілі ператрус. Вобшук быў таксама ў офісе “Вясны”. Бяляцкаму інкрымінуюць ухіленне ад уплаты сум падаткаў у асабліва буйным памеры.