Алесь Бяляцкі трапіў пад арышт, бо не захацеў уцякаць за мяжу?

Са словаў Стэфановіча, Алесь Бяляцкі ведаў аб тым, што супраць яго распачынаюць крымінальную справу. Камітэт дзяржкантролю атрымаў інфармацыю пра літоўскія рахункі праваабаронцаў яшчэ ў сакавіку. Толькі ў канцы чэрвеня кіраўнік “Вясны” быў выкліканы ў падатковую. Пасля гэтага Бяляцкага цэлы месяц не бралі пад варту і не выстаўлялі яму абвінавачанняў.

"У Алеся стварылася ўражанне, што ўлады спецыяльна, праз падатковую інспекцыю, далі яму час на роздум. Зразумела, што для ўладаў было б лепш, калі б Бяляцкі сам вырашыў іх праблему — эміграваў пад пагрозай крымінальнага пераследу”, — піша Валянцін Стэфановіч у каментары на сайце цэнтру “Вясна”.

Варыянт з ад’ездам Алесю Бяляцкаму прапаноўвалі таксама яго калегі-праваабаронцы, але ж ён не пагадзіўся.