Адвакаты Саннікава падалі касацыйную скаргу
Абарона кандыдата ў прэзідэнты лічыць прысуд неабгрунтаваным і незаконным.
Касацыйную скаргу ў калегію па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда падала адвакат палітыка Марына Кавалеўская.
Як адзначае БелаПАН, адвакаты падалі папярэднюю скаргу. Больш падрабязна яе плануецца ўдакладніць, калі адвакаты азнаёмяцца з пратаколам судовага паседжання, бо ён яшчэ не гатовы.
Касацыйная скарга павінна быць разгледжаная на працягу месяца. Нагадаем, што Андрэя Саннікава асудзілі на пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.