Адвакаткі Ліпкіна і Бахціна прайшлі пераатэстацыю Мінюста
Паседжанне кваліфікацыйнай камісіі Мінюста адбылося 4 жніўня.
Нагадаем, што Дар'я Ліпкіна і Ганна Бахціна абаранялі фігурантаў "справы 19 снежня" Мікіту Ліхавіда і Ірыну Халіп.
26 ліпеня Ліпкіна і Бахціна не прайшлі пазачарговую атэстацыю, якую ладзіла тэрытарыяльная атэстацыйная камісія. Абедзве адвакаткі тады заявілі, што будуць адстойваць сваё права на прафесійную дзейнасць. Цяпер міністэрская камісія пацвердзіла кваліфікацыю Ліпкіной і Бахціной, паведамляе БелаПАН.