Аднаўляецца суд над Алесем Бяляцкім

Працэс адновіцца а 10-ай гадзіне ў судзе Маскоўскага раёна. На папярэднім паседжанні пракурор папрасіў суддзю аб перапынку ў некалькі дзён. Ён патлумачыў гэта неабходнасцю перакваліфікаваць абвінавачанне. Праваабаронцы і юрысты мяркуюць, што Алеся Бяляцкага замест нясплаты падаткаў могуць абвінаваціць у дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Паводле іншай версіі, да старога абвінавачання можа дадацца яшчэ адно.

Нагадаем, што Алеся Бяляцкага абвінавачваюць ва ўтойванні падаткаў у асабліва буйным памеры. Яму пагражае сем гадоў турмы.