Аднаўляецца працэс па справе аб тэракце ў метро
Сёння, 14 лістапада ў судзе чакаюцца спрэчкі бакоў.
Папярэдняе паседжанне было 3 лістапада. На ім абвясцілі пра заканчэнне судовага следства па справе Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Нагадаем, што іх абвінавачваюць у шэрагу цяжкіх злачынстваў, у тым ліку ў выбуху ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года.
Адзін з пацярпелых ад выбуху ў метро юрыст Самвел Саакян прасіў суд прызнаць яго грамадзянскім істцом па гэтай справе. Нанесеную яму маральную шкоду ён ацаніў у 500 мільёнаў рублёў. Адказчыкам Саакян папрасіў прыцягнуць Міністэрства фінансаў Беларусі. Аднак суд адхіліў гэтае хадайніцтва.