Ад пажару ў расонскай школе 8 вучняў трапілі ў лякарню
Пра колькасць пацярпелых школьнікаў паведамляюць у мясцовай больніцы.
Нагадаем, што сёння зранку загарэўся будынак сярэдняй школы ў гарадскім пасёлку Расоны Віцебскай вобласці. Папярэдне мяркуецца, што прычынай загарання сталі цюкі з макулатурай, размешчаныя пад лесвіцай.
Сярод вучняў 9-га класа, які займаўся на трэцім паверсе будынка, пачалася паніка. Нехта прапанаваў скакаць уніз. У выніку восем школьнікаў былі дастаўленыя ў лякарню з пераломамі і траўмамі рознай цяжкасці.
Раней паведамлялася, што са школы былі эвакуяваныя больш за 600 чалавек.