300 жыхароў Смалявіцкага раёну прынялі зварот да Аляксандра Лукашэнкі
Учора там адбыўся двухгадзінны мітынг супраць будаўніцтва беларуска-кітайскага індустрыяльнага парка.
Яго ўдзельнікі (жыхары некалькі вёсак і дачнікі) просяць кіраўніка дзяржавы спыніць гэты праект, як небяспечны для людзей і экалогіі. Таксама яны звяртаюць увагу на небяспеку для аэрапорта "Мінск-2", да якога могуць ушчыльную наблізіцца біялягічная і хімічная вытворчасць.
Як паведамляе Радыё Свабода, на сходзе быў створаны саюз дачнікаў і вяскоўцаў "Свая сотка", які закліканы арганізоўваць юрыдычную абарону мясцовага насельніцтва. Міліцыя перашкодаў удзельнікам мітынгу не чыніла.