21 год таму сталі дзяржаўнымі "Пагоня" і бела-чырвона-белы сцяг (фота)
Ужо раніцай 20-га верасня над Домам ураду лунаў нацыянальны сцяг.
Бела-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня" заставаліся дзяржаўнымі да 1995 года, калі на рэферэндуме іх памяняў Аляксандр Лукашэнка.
Таксама 19 верасня 1991-га Вярхоўны Савет БССР прыняў рашэнне аб змене назвы рэспублікі: замест савецкай Беларусі з'явілася Рэспубліка Беларусь.
На фота: Перадавіца газеты “Звязда” ад 21 верасня 1991 года.