16 верасня — Міжнародны дзень аховы азонавага слоя
Яго дэвізам сталі словы: “Захавай неба: абарані сябе — абарані азонавы слой”.
Азонавы слой — гэта тонкі газавы шчыт, які абараняе Зямлю ад знішчальнага ўздзеяння пэўнай долі сонечнай радыяцыі. Такім чынам ён спрыяе захаванню жыцця на планеце. Ён затуляе Зямлю, быццам покрыва. Калі гэты слой калі-небудзь знікне, гэта будзе небяспечна для ўсяго жывога. Чалавеку гэта пагражае ракам скуры, слепатой ды іншымі захворваннямі.
На азонавы слой кепска ўплываюць выкіды з прамысловых прадпрыемстваў. Людзі не могуць перадухіліць узнікненне азонавых дзірак, лічаць навукоўцы. Аднак зберагчы азон хаця б на побытавым узроўні для чалавека магчыма.