15 красавіка адбудзецца выстава "Тэорыя ненасілля"
Выстава сэрыі калажаў "Тэорыя ненасілля" распачне сваю працу сёння а 18:00 у Мінску па адрасе Машэрава, 8.
Аўтарам сэрыі калажаў з'яўляецца Рыта Тарайкевіч.
"Як бачна з назвы, калажы прысвечаныя этыцы і эстэтыцы мірнага супраціву. Практыка негвалтоўнага супраціву раскрывае новыя магчымасці барацьбы за свабоду і справядлівасць. На жаль, негвалтоўныя метады не вырашаюць усіх праблемаў і дылемаў. Болей за тое, яны, як і любы інструмент, могуць быць выкарыстаныя не на дабро, а на зло. Яны не зяўляюцца панацэяй супраць несправядлівасці. Але негвалтоўныя метады даюць новыя адказы на пытанні маральнага супраціву", - адзначае сама Рыта Тарайкевіч, паведамляе прэсавая служба БХД.