15 кастрычніка ў Мінску пройдзе ўстаноўчы сход “ГейБеларусі”
Гэта першая спроба зарэгістраваць у Беларусі арганізацыю сэксуальных меншасцяў за апошнія 12 гадоў — ад красавіка 1999 года.
Тады Міністэрства юстыцыі не зарэгістравала арганізацыю “Ліга Лямбда”.
Плануецца, што "ГейБеларусь" будзе праваабарончай арганізацыяй геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і трансгендараў. Кіранік праекта Сяргей Андросенка кажа, што мэтай арганізацыі з’яўляецца стварэнне бяспечных і камфортных умоваў для жыцця ЛГБТ-супольнасці ў Беларусі.