"Рэал" не змог выйсці ў паўфінал Лігі чэмпіёнаў

Футбалісты "Арсенала" выбілі "Рэал" з Лігі чэмпіёнаў

Футбалісты "Арсенала" выбілі "Рэал" з Лігі чэмпіёнаў / Reuters

Увечары 16 красавіка адбыліся апошнія матчы чвэрцьфіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Міланскі "інтэр" пасля выязной перамогі над мюнхенскай "Баварыяй" (2:1) на сваім полі згуляў унічыю — 2:2.

А вось дзейны чэмпіён турніру мадрыдскі "Рэал" на сваім полі зноў прайграў "Арсеналу" — 1:2. Перад гэтым каманда Карла Анчалоці зазнала буйную паразу ў гасцях — 0:3.

У паўфінале футбалісты "Арсенала" будуць гуляць супраць французскага "Пары Сен-Жэрмен". А "Інтэр" за выхад у фінал паспаборнічае з дортмундскай "Барусіяй".

Першыя паўфінальныя сустрэчы адбудуцца 29 і 30 красавіка, гульні ў адказ — 6 і 7 траўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.