Расійскі блогер сфатаграфаў зверху Адміністрацыю Лукашэнкі і КДБ (фота)
Дзмітрый Балакіраў сфатаграфаў цэнтр беларускай сталіцы з квадракоптара з замацаванай на ім фотакамерай.
Расійскі блогер Дзмітрый Балакіраў размясціў у сваім LiveJournal фатаграфіі цэнтра Мінска. Як піша фатограф, ён здымаў беларускую сталіцу з дапамогай квадракоптара, на які прымацаваў камеру.
Па словах блогера, здымкі занялі 15 хвілінаў. На іх трапілі адміністрацыйныя будынкі, у тым ліку і тыя, якія фатаграфаваць забаронена.
Балакіраў адзначыў, што яму вельмі спадабаўся Мінск — "зялёны і прасторны".

У цэнтры здымка — тэатр Янкі Купалы, злева — Палац Рэспублікі, справа — Адміністрацыя прэзідэнта.

Стадыён "Дынама", на якім вядзецца рэканструкцыя.

Злева на заднім плане відаць будынак КДБ з вежачкай.

Злева — Адміністрацыя прэзідэнта, справа — "Прэзідэнт-гатэль".



У цэнтры — Купалаўскі тэатр, справа — Адміністрацыя прэзідэнта.
