Прыклад Баку: на чыім баку будзе Лукашэнка ў канфлікце Баку і Масквы — эфір

Роза Турарбекава 

Роза Турарбекава  / Еўрарадыё

Дэпутат літоўскага Сейма Вітаўтас Сініца звярнуўся да міністра замежных справаў Літвы Кястуціса Будрыса з заявай, у якой прапануецца ануляваць акрэдытацыю прадстаўніцтва беларускай дэмакратычнай супольнасці ў краіне. А прэзідэнт Літвы Наўседа вымушаны быў рэагаваць на выказванне Сяргея Ціханоўскага пра пабудову “беларускіх анклаваў на тэрыторыі Літвы”. Ціханоўскага, па яго словах, у чарговы раз не так зразумелі, але напружанасці гэта ў адносіны паміж літоўскім грамадствам і беларускай дыяспарай дадало. На фоне пашырэння рэпрэсій, якія рэжым у дачыненні да беларусаў за мяжой спрычыняе. Адначасова з заклікамі да “нацыянальнага дыялогу”…

Як словы Ціханоўскага і заява дэпутата Сейма Літвы могуць паўплываць на беларусаў у Літве і ці магчымы “нацыянальны дыялог” дэмсіл з рэжымам Лукашэнкі? Што адбываецца паміж Расіяй і Азербайджанам і як гэта супрацьстаянне ўплывае на Беларусь? Ці наступяць вызваленні палітвязняў па выніку перамоваў Мінска і Вашынгтона? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.