Прэм'ер-міністр лічыць, што ў Нароўлі можна вырабляць дзіцячае харчаванне

"Урад змяняе вектар дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Асноўныя сродкі, скіраваныя на рэалізацыю дзяржпраграмы, плануецца выдаткаваць на ўмацаванне матэрыяльнай базы прадпрыемстваў, стварэнне новых вытворчасцяў. Напрыклад, пераспецыялізацыя сельгаспрадпрыемстваў у Нараўлянскім раёне дазволіла вырашыць пытанне вытворчасці чыстай сельгаспрадукцыі. Гаспадаркі раёна могуць атрымліваць малако, якое па ўзроўні якасці адпавядае нормам, усталяваным для дзіцячага харчавання", - заявіў прэм'ер Беларусі С. Сідорскі у ітэрв'ю БТ.

БТ