Прасачыць шлях ліста і пасылкі цяпер можна з дапамогай тэлеграм-бота
У Тэлеграме з'явіўся бот, які дапамагае адсочваць паштовыя адпраўленні па Беларусі. Па трэкінгавым нумары @ByPostTrackerBot сочыць за статусам адпраўлення: прынята, накіравана, паступіла, уручана.
З яго дапамогай можна даведацца пра статус пасылкі з Кітаю (адсочваецца шлях па Беларусі), а таксама — статус ліста першага класа. Каб загрузіць нумар адпраўлення, дастаткова сфатаграфаваць кавалак канверта.
Падрабязную інструкцыю можна прачытаць па спасылцы. Яна ёсць па-беларуску і па-руску. Дарэчы, бот таксама падтрымлівае беларускую і рускую мовы.