Праход на святочныя пляцоўкі ў Мінску — пасля дадгляду
Пляцоўка на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску / tochkа.by
Пляцоўкі для святкавання Новага года ў Мінску абследуюць сапёры. Гэта не адзіная мера засцярогі, распавядаюць у МУС.
Каб трапіць на саму пляцоўку, прыйдзецца праходзіць дагляд на КПП. Тых, хто нападпітку, міліцыянты прапускаць на святочныя пляцоўкі не будуць. Відавочна, алкаголь нельга браць з сабой.
Калі вы плануеце сустракаць Новы год на вуліцы, загадзя удакладніце расклад грамадскага транспарту і магчымыя змены ў маршрутах.