Пра страх КР перад паліграфам, сыход дэлегатаў, "рэйдарскі захоп" фракцыі — эфір
Лагатып Каардынацыйнай рады
Для Каардынацыйнай рады 2025 год ад самага пачатку быў няўдалым. Спачатку знікненне з вялікай сумай грошай спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай, потым канфлікт з абвінавачваннямі з боку дэлегаткі КР Вольгі Карпушонак на адрас Паўла Латушкі, няўцямныя слуханні ў КР прадстаўнікоў АПК, а па выніку сыход са складу КР практычна аднамомантна 5 дэлегатаў. Фракцыя “Воля” выйшла ледзь не поўным складам. Але і тут развітанне не прайшло мірна: лідар фракцыі Аляксандр Клачко ў эфіры Еўрарадыё фактычна абвінаваціў сакратара КР і сябра “Моладзевага наступу” Івана Краўцова ў спробе рэйдарскага захопу “Волі”…
Што адбываецца ў КР і чаму большасць дэлегатаў, найперш фракцыя “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”, не сталі галасаваць за прапанову праходжання паліграфа чальцамі КР? Чаму ўзніклі праблемы з выхадам са складу КР фракцыі “Воля” і навошта сябру "Моладзевага наступу" Краўцову захопліваць рэшткі фракцыі “Воля” і сам брэнд фракцыі? Ці будуць наўзамен тых, хто выйшаў са складу КР, “дабіраць” новых делегатаў, якім чынам і ці чакаць выбараў КР-4? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць спікер Каардынацыйнай рады, сябра фракцыі “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду” Арцём Брухан і віцэ-спікерка КР, чаліня фракцыі “Моладзевы наступ” Ліза Пракопчык.