Польку затрымалі за тое, што абразіла беларуску на нацыянальнай глебе

Вакзал у Гданьску / Karol Uliczny | Zawsze Pomorze
Полька абразіла беларуску і цяпер можа атрымаць да трох гадоў пазбаўлення волі.
Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю на чыгуначным вакзале Гданьска, паведамляе мясцовая паліцыя. 58-гадовая полька прыйшла забраць сумкі з камеры захоўвання. Аднак жанчына прад’явіла толькі адзін з двух жэтонаў, неабходных, каб забраць багаж.
Супрацоўніца камеры, беларуска, адмовілася аддаваць другую сумку без жэтона або квітанцыі. Пасля гэтага полька пачала крычаць, штурхнула работніцу, абразіла яе на нацыянальнай глебе і зайшла ў службовую зону, каб самастойна забраць сумку.
Жанчыну затрымалі. 14 ліпеня ёй выставілі абвінавачанне ў абразе беларускі па нацыянальнай прыналежнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.