Першыя паўфіналы згулялі ў футбольнай Лізе чэмпіёнаў
Футбольны матч "Барусія" — ПСЖ / Getty Images
1 траўня ў паўфінале футбольнай Лізе чэмпіёнаў прайшлі першыя матчы. На сваім полі сапернікаў прымалі нямецкія клубы.
У Мюнхене мясцовая "Баварыя" згуляла ўнічыю з мадрыдскім "Рэалам" — 2:2.
А вось дортмундскай "Барусіі" пашанцавала болей: яна выйграла ў французскага ПСЖ — 1:0. Перамогу камандзе прынёс Ніклас Фюлькруг.
Матчы ў адказ адбудуцца 7 і 8 траўня.