Стала вядома, пра што дамовіліся ЗША і Украіна на перамовах

Уладзімір Зяленскі

Уладзімір Зяленскі / president.gov.ua

Перамовы паміж ЗША і Украінай у Саудаўскай Аравіі прайшлі прадуктыўна. Так іх ацаніла прэс-сакратар Белага дома Кэралайн Лівіт, выступаючы сёння на брыфінгу.

Таксама Лівіт назвала сустрэчу "пазітыўнай". Яна паабяцала, што падрабязнасці перамоваў агучаць пазней дзяржсакратар Марка Рубіа і дарадца па нацыянальнай бяспецы Майк Уолтц.

Офіс прэзідэнта Украіны апублікаваў сумесную заяву па выніках сустрэчы. У дакуменце гаворыцца пра гатоўнасць неадкладна ўвесці 30-дзённы рэжым спынення агню пры адначасовых дзеяннях Расіі, а таксама пра неадкладнае аднаўленне амерыканскіх ваенных паставак Украіне і абмен разведданымі. Тэрмін спынення агню можа быць праягнуты пры згодзе абодвух бакоў.

Як паведамлялася раней, перамовы паміж украінскай і амерыканскай дэлегацыямі пачаліся ў горадзе Джыда ў Саудаўскай Аравіі каля 12-й паводле мінскага часу. Ва ўкраінскую дэлегацыю ўваходзяць міністр замежных спраў Андрэй Сібіга, кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак і міністр абароны Рустэм Умераў. Амерыканскі бок прадстаўляюць дзяржсакратар Марк Рубіа і дарадца прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Майк Уолтц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.