"Перакупа" ў Мінску асудзілі за перапродаж квіткоў на "Куфары"

Суд, ілюстрацыйнае фота / prokuratura.gov.by
Эканамічны суд Мінска аштрафаваў жыхара сталіцы за продаж квіткоў на канцэрты і хакейныя матчы.
У матэрыялах справы, як заўважыла "Трыбуна", гаворыцца, што мужчына ад жніўня 2023-га па люты 2025-га прадаваў квіткі на культурна-масавыя і спартыўныя мерапрыемствы на анлайн-пляцоўцы "Куфар". Пры гэтым ён ніяк не афармляў сваю прадпрымальніцкую дзейнасць.
Яго судзілі адміністрацыйным судом за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Максімальнае пакаранне, якое пагражала мінчуку, — штраф да 100 базавых велічынь і канфіскацыя 100% даходаў ад незаконнай дзейнасці.
Аднак суд прыняў пад увагу, што мужчына цалкам прызнаў віну, а таксама тое, што ён мае інваліднасць трэцяй групы і непаўналетняе дзіця. У выніку яму прызначылі штраф у 840 рублёў (20 базавых велічыняў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.