Паўла Вінаградава не выпусцілі пасля 45 сутак
Блогер Павел Вінаградаў не выйшаў на волю пасля 45 сутак адміністрацыйнага арышту. Пра гэта ў Фэйсбуку напісала яго жонка Святлана.
Цяпер ён затрыманы па крымінальнай справе — пакуль што на 72 гадзіны. Абвінавачанне яму яшчэ не выстаўлялі.