“Пасінелыя пальцы”: як “дэмакратычна абраны” становіцца дыктатарам — эфір
Яўген Красулін
Прыкладаў таго, як у выніку дэмакратычных выбараў да ўлады прыходзіць чалавек, што ў выніку становіцца дыктатарам, а грамадства, якое за яго галасавала, страчвае свабоду, у гісторыі дастаткова. Вось толькі мы чарговым разам назіраем, што гісторыя нікога і нічому не вучыць і людзі ўпарта працягваюць наступаць на адны і тыя ж граблі. Самае крыўднае, што гэта датычыць і дзяржаў са, здавалася б, устойлівымі дэмакратычнымі традыцыямі.
Што прымушае грамадствы рызыкаваць дэмакратычнымі каштоўнасцямі і нават свабодай, свядома абіраючы палітыкаў з аўтарытарнымі схільнасцямі? Ці магчыма супрацьстаяць ператварэнню дэмакратыі ў дыктатуру і як пры такім супраціўленні самім не стаць дыктатарамі? Ці гатовыя Амерыка і свет супрацьстаяць пагрозе аўтарытарызму і пры чым тут трэці тэрмін Трампа? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, маяністам Яўгенам Красуліным. Праграма выходзіць раз на два тыдні.