Памёр італьянскі спявак Тота Кутуньё
Тота Кутуньё / DPA
Памёр італьянскі спявак і кампазітар Тота Кутуньё, піша lastampa.it. Яму было 80 гадоў. Кутуньё працяглы час змагаўся з хваробай (анкалогіяй), якая абвастрылася ў апошнія месяцы. Памёр спявак у бальніцы ў Мілане.
Самая вядомая песня Тота Кутуньё і яго "візітоўка" — "L’italiano". Ён — пераможца "Еўрабачання-1990".