Палова расіян лічаць беларусаў і ўкраінцаў, якія жывуць у Расіі, рускімі
А больш за палову жыхароў Расіі лічаць Крым часткай расійскай тэрыторыі.
Пра гэта сведчаць вынікі апытання "Сучасная расійская ідэнтычнасць: вымярэнні, выклікі, адказы", якое праводзіў Усерасійскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі. У ім удзельнічалі 1600 рэспандэнтаў, якія старэйшыя за 18 гадоў з 45 рэгіёнаў Расіі.
Ім задалі пытанне: каго б вы маглі лічыць рускім пры ўмове, калі ён жыве ў Расійскай Федэрацыі шмат гадоў. 44% адказалі: беларусаў і ўкраінцаў. Пры гэтым татары, башкіры і калмымкі атрымалі 30%. А вось чачэнцаў і дагестанцаў рускімі гатовыя лічыць толькі 7% рэспандэнтаў.
"Гэта небяспечная самаідэнтыфікацыя, тут трэба прыглядзецца", — кажуць арганізатары апытання.
56% апытаных паведамілі, што Крым — гэта Расія, 29% лічаць Расіяй Украіну, інфармуе РІА "Новости".
Фота — bymedia.net