Палітычны аглядальнік Валерый Карбалевіч пакінуў Беларусь
Валерый Карбалевіч / Еўрарадыё
Палітычны аглядальнік Валерый Карбалевіч 16 ліпеня з'ехаў з Беларусі. Пра гэта ён напісаў у сябе ў facebook.
Апошнія два тыдні дома і ў рэдакцыях незалежных СМІ адбываюцца масавыя зачысткі: сілавікі забіраюць тэхніку, арыштоўваюць журналістаў, адводзяць на допыты. "Чыстка" кранула журналістаў у Мінску, Брэсце, Баранавічах, Ганцавічах, Пінску, Віцебску і многіх іншых гарадах. Некаторыя журналісты пакінулі Беларусь.