Пахаванне Андрэя Зельцэра адбудзецца ў сераду
Айцішніка Андрэя Зельцэра, які загінуў у перастрэлцы з сілавікамі, пахаваюць у сераду, 6 кастрычніка. Пра гэта паведаміў кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак.
Месца і час развітання пакуль невядомыя.
Падазраваны ў тэрарызме Андрэй Зельцэр быў забіты ў перастрэлцы з супрацоўнікамі КДБ. Тады ж быў смяротна паранены афіцэр спецпадраздзялення КДБ "Альфа" Дзмітрый Федасюк. Жонка Зельцэра, Марыя Успенская, затрыманая.