Падоўжаная забарона на ўдзел у баскетбольных турнірах ФІБА каманд з Беларусі
Баскетбольны мяч / pixabay.com
Выканаўчы камітэт Міжнароднай федэрацыі баскетбола падоўжыў адхіленне каманд з Беларусі і Расіі ад спаборніцтваў, якія арганізоўвае федэрацыя (ФІБА). "Статус-кво ў дачыненні да ўдзелу Расіі і Беларусі ў спаборніцтвах ФІБА" падоўжаны да наступнага пасяджэння Цэнтральнага праўлення, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Міжнароднай федэрацыі баскетбола.
Нагадаем: рашэнне аб адхіленні ад турніраў беларускіх і расійскі каманд было прынятае ў траўні 2022 года — пасля пачатку вайны ва Украіне. Акрамя таго, тады ж выканкам ФІБА вырашыў, што афіцыйныя баскетбольныя спаборніцтвы пакуль не павінны ладзіцца ні ў Расіі, ні ў Беларусі.