Пад Жабінкай адбылося смяротнае ДТЗ: загінуў пасажыр легкавіка

Пад Жабінкай адбылося смяротнае ДТЗ: загінуў пасажыр легкавіка

Пад Жабінкай адбылося ДТЗ, у выніку якога загінуў пасажыр легкавога аўто. Увечары 18 траўня на аўтадарозе Н-148 “Жабінка-Рачкі-Тэльмы” 39-гадовы брэстаўчанін, які быў за рулём “Нісан Кашкай”, выбраў небяспечны хуткасны рэжым, і яго машыну вынесла ў кювет. Там аўтамабіль сутыкнуўся з прыдарожным дрэвам і перакуліўся.

У выніку здарэння 39-гадовы пасажыр, жыхар вёскі Радзеж, які быў за заднім сядзенні і не быў прышпілены рэмнем бяспекі, сканаў на месцы ад атрыманых пашкоджанняў. Кіроўцу даставілі ў лякарню з пераломам пазваночніка. Ён быў цвярозым.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка, паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной ДАІ.