Пад санкцыі ЕС могуць трапіць яшчэ два беларускія чыноўнікі
Еўрасаюз рыхтуе чарговыя санкцыі / pixabay.com
У 11-ы пакет санкцый Еўрасаюза прапануюць уключыць яшчэ двух беларускіх чыноўнікаў, перадае Радыё "Свабода".
Гэта начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў і старшыня Дзяржупраўлення вайсковай прамысловасці Дзмітрый Пантус. Абодва, як адзначаецца, на сваіх пасадах дапамагаюць Расіі ў яе агрэсіўнай вайне супраць Украіны.
Першае абмеркаванне новага пакета санкцый запланаванае на сераду, 10 траўня.
Прыняцце чарговага пакету санкцый наконт Беларусі па-ранейшаму замарожанае, бо шэраг краін Заходняй Еўропы настойваюць на аслабленні абмежаванняў па экспарце беларускіх угнаенняў.