Пад Луганскам забілі 20 баевікоў, пачынаецца "рэйкавая вайна"
Украінскія сілавікі за апошні дзень правялі шэраг удалых аперацый.
Каля Рубяжнога быў ліквідаваны атрад прарасійскіх баевікоў, забітыя 20 чалавек, каля 30 параненыя. Пра гэта паведамляе сайт censor.net.ua са спасылкай на аператыўную групу пры штабе па правядзенні Антытэрарыстычнай аперацыі. Моргі Лісічанска і Севераданецкай перапоўненыя трупамі баевікоў. Панесла страты і ўкраінскае войска: загінулі 2 і 7 чалавек параненыя.
У раёне Славянска ўначы баевікі спрабавалі вырвацца з акружэння, але іх атака была адбітая, страт ва ўкраінскіх сілавікоў няма.
Як паведамляе РІА "Новости", у Луганскай вобласці невядомыя падарвалі чыгунку. У выніку там спынены рух цягнікоў.
Фота — ria.ru