Пад Луганскам баевікі падарвалі мост, загінула 8 украінскіх байцоў

Раніцай баі распачаліся паміж Лісічанскам і Рубежным на Луганшчыне. Баевікі падарвалі адзін з мастоў, якія звязваюць гэтыя населеныя пункты. Бой ідзе на іншым мосце, які перакрыты грузавікамі і бензавозамі. Байцы Нацыянальнай гвардыі спрабуюць выбіць адтуль баевікоў. Бой працягваецца больш за 4 гадзіны, інфармуе УНН.



Украінскі вайсковы эксперт Дзмітрый Тымчук у Facebook дапаўняе, што, паводле звестак "Інфармацыйнага супраціву", у баях з баевікамі каля Рубежнага і Валнавахі загінула 8 украінскіх сілавікоў, паранена 18. Пра падрабязнасці боя гл. тут. Фотарэпартаж змясціла УНІАН.
 

Фота — АР