Пад крылом Сі: як удары СБУ па Расіі ўплываюць на Лукашэнку — эфір

Міхаіл Шэйтэльман

Міхаіл Шэйтэльман

На фоне перамоў у Стамбуле, а таксама як падвядзенне іх вынікаў, узмацніліся не толькі расійскія штурмы па зямлі, але і атакі ўкраінскіх адмыслоўцаў па ваенных і стратэгічных аб’ектах як глыбока ўнутр Расіі, так і на акупаваных тэрыторыях. Пуцінская прапаганда настойвае, што вынікі тых атак на аэрадромы стратэгічнай авіяцыі і Крымскі мост нязначныя і іміджавых страт для расійскага кіраўніцтва не маюць. Але відавочна, што гэта не так. Чамусьці і Лукашэнка заціх і не выступае са сваімі звыклымі геапалітычнымі развагамі як з нагоды перамоў у Стамбуле, так і з нагоды атак СБУ. Але вучэнні “Захад-2025” углыб Беларусі адвялі.

Ці будуць мець палітычныя наступствы для расійскага кіраўніцтва атакі СБУ і ці варта чакаць прарыву на перамовах па міры ва Украіне? Чаму Трамп верыць Пуціну і чым пагражае выхад ЗША з “украінскага трэка”? Якую ролю адводзіць Крэмль Лукашэнку і ці магчымыя перамовы Мінска з Захадам за спіной у Масквы? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з паліттэхнолагам, пісьменнікам, блогерам Міхаілам Шэйтэльманам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.