Пад каго беларускі рэжым зачышчае палітычнае поле Беларусі?
Рыхтуючыся да канстытуцыйнай рэформы і заклікаючы да адзінства ў грамадстве, беларускі рэжым працягвае мэтанакіравана знішчаць як палітычную апазіцыю, так і грамадзянскую супольнасць краіны. Такое адчуванне, што робіць гэта ў якасці падрыхтоўкі да прыходу нейкіх іншых сіл і структур.
Ці застаюцца сёння ў палітычных сіл магчымасці для працы ў Беларусі? “Зачысткі” партый і грамадсткіх аб'яднанняў — знішчэнне апанентаў рэжыму ці расчыстка поля для іншых сіл? Ці гатовая апазіцыя да выжывання любымі сродкамі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае лідар Руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч.