Нічога асабістага: якія пагрозы нясе жаданне Лукашэнкі зарабіць на вайне — эфір

Міхаіл Самусь

Міхаіл Самусь

Лукашэнка працягвае сустрэчы з кіраўнікамі свайго ўзроўню — губернатарамі расійскіх рэгіёнаў. Гэтым разам у Мінск завітаў кіраўнік Самарскай вобласці. Здавалася б, нічым не адрозная сустрэча з шэрагу такіх жа сустрэч з губернатарамі іншых рэгіёнаў. Калі б не атметнасць тых галінаў, у якіх Лукашэнка хацеў бы наладзіць супрацу з самарцамі: самалёта- і ракетабудаўніцтва, рамонт і вытворчасць бронетэхнікі. І вішанька на крывавым торце — будаўніцтва ў Беларусі завода па вырабе беспілотнікаў. Тых, якія потым расійскія акупацыйныя войскі будуць выкарыстоўваць для атак на ўкраінскія гарады.

Як ва Украіне ацэньваюць узровень уцягнутасці беларускай прамысловасці ў працу на расійскі ваенна-прамысловы комплекс? Ці стане расійскі завод па вытворчасці беспілотнікаў у Беларусі законнай цэллю для ўкраінскіх ваенных альбо выраб любой прадукцыі — суверэннае права краіны? Чаму Лукашэнка не баіцца ісці на ўсё больш шчыльную супрацу з расійскім ВПК? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.