Не нашкодзіць гандлю: ці ацэніць Лукашэнка змену рыторыкі дэмсіл — эфір

Анастасія Касцюгова / фота з архіва / Еўрарадыё
Амаль год невялікімі групамі Лукашэнка вызваляе палітвязняў. І ён сам, і яго прапаганда сцвярджаюць, што гэта робіцца выключна з гуманітарнай мэтай, альбо — як “жэст добрай волі”. Апошняе найперш тычыцца групы вязняў, тым ці іншым чынам звязаных з іншымі дзяржавамі (грамадзянства ці праца ў замежных кампаніях). Тым не менш, адных рэжым вызваляе, а іншыя (і такіх большасць) працягваюць сядзець у вязніцах. Аднак жа выглядае на тое, што ўсе гэтыя вызваленні сталі вынікам перамоўнага трэку Вашынгтон-Мінск. І гэта нібыта сведчыць, што прыўшоў час дамаўляцца, час мяняць стратэгію і рыторыку. Вось толькі далёка не ўсе ў асяродку айчынных дэмсіл на такія змены згодныя.
Ці ёсць разуменне таго, па якім прынцыпе рэжым вызваляе людзей і ці сапраўды гэтыя вызваленні — сведчанне гатоўнасці рэжыму да перамоваў? Калі перамовы ідуць выключна паміж Мінскам і Вашынгтонам, то ці не ўсё адно, якую пазіцыю займаюць і агучваюць па гэтай тэме апаненты рэжыму? Што дасць змена рыторыкі лідарамі дэмсіл як для саміх гэтых дэмсіл, так і для палітвязняў і палітычнай сітуацыі ўнутры Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка па палітычнай камунікацыі Анастасія Касцюгова.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.