Найміты "Вагнера", верагодна, далучыліся да беларускага спецназа
База воінскай часткі атрада спецпрызначэння "Тарнада" / УВД Минского облисполкома
Найміты ПВК "Вагнер", верагодна, далучыліся да беларускага спецназу. Падчас вучэнняў падраздзялення "Тарнада" сілавікі вывесілі вагнераўскі сцяг побач з дзяржаўным.
А расійскі прапагандыст Канстанцін Прыдыбайла падкрэсліў, што сцяг "атрымаў пастаянную прапіску".
Хутчэй за ўсё, улады надалі вагнераўцам беларускае грамадзянства, бо без яго яны б не маглі служыць у органах унутраных спраў.