На Ушаччыне падчас збору ўраджаю загінуў 18-гадовы памочнік камбайнёра

На мінулым тыдні на Ушаччыне 18-гадовы памочнік камбайнера загінуў, трапіўшы ў жатку. Хлопец загінуў імгненна.
Гэта першая ахвяра барацьбы за ураджай на Віцебшчыне. Дзяржаўная інспекцыя па працы высветліла, што загінулы не меў патрэбнай падрыхтоўкі, каб працаваць памочнікам камбайнёра.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск