На трасе М1 у бензавоза лопнула кола — гэта справакавала масавае ДТЗ
На месцы ДТЗ / @zamkadomby
Тры грузавыя аўтамабілі атрымалі пашкоджанні ў выніку ДТЗ, якое адбылася напярэдадні ў Крупскім раёне на 475 км аўтадарогі М-1 "Брэст – Мінск – мяжа РФ". Пра гэта паведавляе рэсурс "Беларусь за МКАДом". У бензавоза Renault Premium лопнула кола. Кіроўца не змог справіцца з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з грузавымі аўтамабілямі Fiat Ducato і Iveco Daily, пасля чаго з'ехаў у кювет.
Кіроўца бензавоза атрымаў траўмы, ён шпіталізаваны. У бальніцу медыкі забралі і 41-гадовага кіроўцу Fiat — для медыцынскага абследавання. Кіроўца грузавой машыны Iveco не пацярпеў.
Пашкоджанні атрымалі тры грузавыя аўтамабілі / тут і далей фота @zamkadomby