На сінагозе XVIII стагоддзя ў Ваўкавыскім раёне з'явіўся дах
Сінагога ў Ізабеліне / t.me/spadczyna/
На мураванай сінагозе XVIII стагоддзя ў Ізабеліне ў Ваўкавыскім раёне з'явіўся дах. Мяркуецца, што ён часовы (але зроблены такім, якім быў у пачатку ХХ стагоддзя). Перад гэтым у будынку правялі супрацьаварыйныя працы, расколатыя сцены ўмацавалі, піша тг-канал "Спадчына".
Аднаўленчыя працы актыўна ішлі летась. Дзякуючы ім помнік архітэктуры ратуецца ад знішчэння.
t.me/spadczyna/