На "Дружба Festival" выступяць "Серебряная Свадьба" і Trubetskoy

Другі "Дружба Festival", які пройдзе 1 жніўня ў 35 кіламетрах ад Мінска, абвясціў выступоўцаў. У адрозненні ад мінулага года, лайн-ап фэсту складаецца выключна з беларусаў. Сёлета на дзвюх сцэнах оўпэн-эйра сыграюць "Серебряная Свадьба", Trubetskoy, J-Морс, Nizkiz, "Крама" і Drum Ecstasy.

Апроч канцэртаў, наведвальнікаў фэсту прапануюцьюць арт-кірмаш, атракцыёны для дзяцей, спартыўныя спаборніцтвы, летнія гульні, конкурсы і іншае.

Сёлета "Дружба Festival" пройдзе ў цэнтры экалагічнага турызму "Станькава", які знаходзіцца недалёка ад Дзяржынска.

Квіткі каштуюць 280 тысяч рублёў, набыць іх можна на сайтах білетных аператараў. Па меры набліжэння мерапрыемства кошт будзе расці, паведамляюць арганізатары.