Мяжа супрацьстаяння: што паказала блакада беларускай мяжы — эфір

Павел Усаў

Павел Усаў / Еўрарадыё

На фоне заяў Латвіі пра гатоўнасць зачыніць мяжу з Беларуссю ў любы момант і падрыхтоўку да такога ж кроку Літвы складвалася ўражанне, што польска-беларуская мяжа закрытая сур’ёзна і надоўга. Асабліва пасля таго, як стала вядома, што нават сустрэча міністраў замежных спраў Кітаю і Польшчы пытанне адкрыцця мяжы з мёртвай кропкі не зварухнула. Тым не менш 23 верасня прэм’ер-міністр Дональд Туск заявіў, што памежныя пераходы (не ўсе існуючыя, а толькі тыя, што працавалі на момант закрыцця) будуць адчыненыя ў ноч з 24 на 25 верасня. 

Што па выніку паказала перакрыццё мяжы з Беларуссю і ці дамаглася Польшча сваіх мэтаў? Якую ролю ў пытанні разблакавання памежнага руху і перавозак адыграў Кітай і ці былі выкананыя Мінскам хоць нейкія з патрабаванняў Варшавы? Чаму рэжым дазваляе адведваць Пачобута прадстаўніцы польскай дыяспары Борыс, але не вызваляе яго? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым у 12:00

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.